Четверг, 12.12.2024, 16:43
Приветствую Вас Гость | RSS

Персанальны сайт беларускага мастака Юрася Яскевiча

СПЫНIЦЦА ЧАС - выстава мастакоў Юрася Яскевiча, Аляксея Заiкiна

i Дзмiтрыя Пятроўскага


Запрашаем усiх на выставу мастакоў Юрася Яскевiча, Аляксея Заiкiна i Дзмiтрыя Пятроўскага!

26 красавiка 18:00 - урачыстае адкрыццё выставы

8 лiпеня 18:00 - закрыццё выставы

Галерэя "Вiльнюс" - г.Мiнск, вул. К.Калiноўскага, 55

У свеце глабалiзацыi, iнфарматызацыi i татальнай тэхнакратыi ўсё меней месца застаецца для жывога мастацтва, на якое пастаўлена таўро «неактуальнае». Тым не менш, беларускiя мастакi Юрась Яскевiч, Аляксей Заiкiн i Дзмiтрый Пятроўскi непахiсна супрацьстаяць такой распаўсюджанай, але нежыццяздольнай тэндэнцыi. Няма сумнення, што традыцыйны жывапiс у лепшых яго праявах нясе непадробную радасць i святло жыцця.


 

Яскевiч Юрась – малады беларускi мастак-жывапiсец.  

Нарадзiўся ў Мiнску ў 1985 годзе. У 2007 годзе скончыў Мiнскае дзяржаўнае мастацкае вучылiшча iмя Глебава. Жывапiсам стаў займацца з самага дзяцiнства, уважлiва вывучаючы натуру i рускае мастацтва. Найбольш плённа працуе ў жанрах пейзажа i нацюрморта. З 2008 года займаецца таксама вiтражамi. Разам з мастакамi-аднадумцамi ўдзельнiчаў у выставах , якiя праходзiлi у Мiнску, Баранавiчах, Барысаве. Некаторы час працаваў выкладчыкам. У 2010 годзе ўдзельнiчаў у пленэры-акцыi дзеля захавання кляштара бернардзiнцаў у Мiнску, якому пагражае перабудова ў гасцiнiцу.  

Дзяцiнства мастака часткова прайшло на Валожыншчыне сярод прыродных багаццяў i культурнай самабытнасцi, што ў асноўным вызначыла творчы шлях. Творчасць заключаецца ў працы з натурай, таму як у натуры захоўваецца усё багацце, усё зiхаценне навакольнага свету. Улюбёнымi жанрамi з`яўляюцца пейзаж i нацюрморт. Тут можна убачыць гармонiю насычаных фарбаў. Па меркаванню мастака менавiта каларыстычная гамонiя – адзiн з самых важных сродкаў для фармiравання твора. Танальная шчыльнасць , напоўненасць у некаторых творах жывапiсу можа даходзiць да максiмальнага кантрасту, такiм чынам твор набывае амаль графiчнае гучанне. Па думцы аутара, менавiта ў нацюрморце можна знайсьцi непаўторны мiстыны свет, поўную неабмежаванасць думкi. Мастак мяркуе, што ў нацюрморце ўсё можа будавацца па любых неабмежаваных законах, нацюрморт можа набываць любы непаўторны сэнс. У гэтым жанры творы мастака як пранiзаныя празрыстасцю i святлом, так i таямнiчасцю, паўзмрокам. Творчасць мастака максiмальна шчырая, эмацыянальная, музыкальная, напоўненая глыбокiм сэнсам i гармонiяй, непадпарадкаваныя нетрывалым модным плыням.

 


Каталог TUT.BY
Rating All.BY Каталог BigMax.ru BELBY.NET NP.BY - Каталог сайтов
Rambler's Top100
Пошук
Каляндар
«  Декабрь 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Статыстыка

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0